Аспірын не дапамагае здаровым людзям

Людзі прывыклі піць аспірын, калі баліць галава, а медыкі прызначаюць яго для прадухілення рызыкі інсультаў і інфарктаў. Але спецыялісты з ЗША прыйшлі да высновы, што такі прыём прэпарата не прыносіць належнай эфектыўнасці.

Вядомы вытворца аспірыну Bayer AG выводзячы на рынак свой прэпарат, для таго каб пашырыць мэтавую групу, а адпаведна і попыт на яго, паказаў у інструкцыі, што аспірын падыходзіць і тым пацыентам, якія раней не сутыкаліся з хваробамі сэрца. Урад краіны не прыняў такую фармулёўку ў апісанні, адзначыўшы, што аспірын могуць прымаць толькі людзі, якія сутыкнуліся з хваробамі сэрца і папярэдне пракансультаваліся з лекарам.

Аспірын шырока выкарыстоўваецца з мэтай барацьбы з тромбамі ў якасці прэпарата, які здольны разрэджвае кроў. Але пры яго рэгулярным ужыванні, могуць узнікнуць ўнутраныя крывацёку. Аспірын можа засцерагчы хворага пасля інсультаў і сардэчных прыступаў.

Але амерыканскія спецыялісты сцвярджаюць, што падобны эфект будуць мець толькі пацыенты з ужо наяўнымі сардэчнымі хваробамі, а для здаровых людзей прыём аспірыну можа абярнуцца пабочнымі крывацёкамі у мозгу і страўніку.